Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ПСАЛТЫР 107:34

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і ўрадлівую зямлю — у салёную, за ліхоту тых, што жывуць на ёй.

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

І ўзьняў Лот вочы свае, і ўбачыў усю ваколіцу каля Ярдану аж да Цаару, бо ўся яна была [напоеная] вадой перад тым, як зьнішчыў ГОСПАД Садом і Гамору, як сад ГОСПАДА і як зямля Эгіпецкая.

А жыхары Садому былі ліхімі і вялікімі грэшнікамі перад ГОСПАДАМ.

Усе яны злучыліся ў даліне Сыддым, яна [цяпер] Мора Салёнае.

Калі будзеш абрабляць зямлю, яна ня будзе больш даваць табе сілы свае. Выгнанцам і ўцекачом будзеш на зямлі».

Бог, Які пасяляе самотных у дамы, Які выводзіць вязьняў з путаў, але бунтаўнікоў пакідае ў [пустыні] сьпякотнай.

Як доўга будзе ў жалобе зямля, і трава на ўсякім полі будзе сохнуць? З-за ліхоты жыхароў ейных пагінулі быдла і птушкі, бо яны казалі: “[Бог] ня бачыць канца [шляхоў] нашых”.

Беззаконьне вашае ўхіліла гэта, і грахі вашыя стрымалі даброцьці гэтыя,

і скажаш народу зямлі гэтай: “Гэта кажа Госпад ГОС­ПАД да жыхароў Ерусаліму ў зямлі Ізраіля. Хлеб свой яны будуць есьці ў страху, і ваду сваю будуць піць у трывозе, бо зямля іхняя станецца пустэчай і будзе пазбаўленая дастатку свайго з прычыны гвалту, [які чыняць] усе, што жывуць на ёй.

Але балоты ягоныя і затокі ягоныя ня будуць аздароўлены, бо яны дадзеныя для солі.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы