Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ПСАЛТЫР 106:43

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Шмат разоў Ён выратоўваў іх, але яны бунтаваліся ў задумах сваіх і паніжаны былі за беззаконьне сваё.

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

Шчасьлівы чалавек, які не хадзіў паводле рады бязбожнікаў, не стаяў на шляху грэшнікаў і не сядзеў паміж насьмешнікаў,

і злавалі [Яго] дзеяньнямі сваімі, і абрынулася на іх пляга.

бо яны бунтаваліся супраць словаў Бога і радай Найвышэйшага пагрэбавалі.

Але народ Мой не паслухаў голасу Майго, і Ізраіль ня быў паслухмяны Мне.

Сідонцы, Амалек і Мадыян уціскалі вас, а вы клікалі Мяне, ці ж Я не ратаваў вас з рук іхніх?

Выбралі яны сабе багоў новых, і тады [прыйшла] вайна ў брамы, але не відаць ані шчыта, ані дзіды ў сарака тысячаў Ізраіля.

Яны прыходзілі разам са статкамі сваімі і намётамі сваімі, і прыходзілі як мноства саранчы. І іх, і вярблюдаў іхніх нельга было палічыць. І хадзілі яны па зямлі Ізраіля, каб пустошыць яе.

Вельмі зьбяднеў Ізраіль ад Мадыянцаў. І клікалі сыны Ізраіля да ГОСПАДА.

А ў-ва ўсёй зямлі Ізраіля не было тады аніводнага каваля, бо Філістынцы казалі: «Няхай Гебраі ня зробяць ані мяча, ані дзіды».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы