Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ПСАЛТЫР 106:13

Біблія (пераклад А.Бокуна)

але хутка забыліся пра дзеі Ягоныя, не чакалі на раду Ягоную.

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

бо яны бунтаваліся супраць словаў Бога і радай Найвышэйшага пагрэбавалі.

І забыліся пра дзеі Ягоныя і цуды, якія Ён даў ім бачыць.

Ты завядзеш іх і пасадзіш іх на гары спадчыны Тваёй, на месцы, якое Ты, ГОСПАДЗЕ, учыніў на жытло, сьвятыню, Госпадзе, якую ўгрунтавалі рукі Твае.

I наракаў народ на Майсея, кажучы: «Што будзем піць?»

I наракала, і наракала ўся грамада сыноў Ізраіля на Майсея і Аарона ў пустыні.

I спрачаўся народ з Майсеем, і сказалі: «Дайце нам вады, і будзем піць». I сказаў ім Майсей: «Што вы спрачаецеся са мною? Што выпрабоўваеце ГОСПАДА?».

I назваў імя месца таго — Маса і Мэрыва, таму што сварыліся сыны Ізраіля і таму што яны выпрабоўвалі ГОСПАДА, кажучы: «Ці ёсьць ГОСПАД сярод нас, ці не?»

Вы ўзгардзілі радай маёю і адкінулі дакараньні мае.

і не пайшлі за парадамі маімі, і ўзгардзілі перасьцярогамі маімі.

І ты забываешся пра ГОСПАДА, Які зрабіў цябе, Які расьцягнуў неба і заснаваў зямлю, і ты ўсьцяж, кожны дзень баішся гневу прыгнятальніка, які гатовы [цябе] загубіць. Але дзе той гнеў прыгнятальніка?




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы