Ён пабіў усіх першародных у зямлі іхняй, зачаткі ўсёй сілы іхняй.
Рубэн, першародны мой, ты — моц мая і пачатак сілы маёй, перавышаеш [усіх] годнасьцю і перавышаеш магутнасьцю.
Ён пабіў першародных у Эгіпце, ад чалавека і да скаціны.
Таго, Які пабіў Эгіпет у першародных ягоных, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
І забіў усіх першародных у Эгіпце, пачаткі сілы ў намётах Хама.
I Я прайду па зямлі Эгіпецкай у гэтую ноч, і заб’ю кожнага першароднага ў зямлі Эгіпецкай, ад чалавека аж да скаціны, і над усімі багамі Эгіпту Я ўчыню суды. Я — ГОСПАД.
Я кажу табе: "Адпусьці сына Майго, каб ён служыў Мне. А калі адмовішся адпусьціць яго, вось, Я заб’ю сына твайго, першароднага твайго"”».
Вераю ўчыніў ён Пасху і праліцьцё крыві, каб не крануў іх той, які нішчыў першародных.