паставіў яго гаспадаром над домам сваім і [чалавекам], што пануе над усім даброцьцем ягоным,
I галадавала ўся зямля Эгіпецкая, і крычаў народ да фараона пра хлеб, і сказаў фараон усім Эгіпцянам: «Ідзіце да Язэпа і рабіце, што ён вам скажа».
I паведамілі яму, кажучы: «Яшчэ жывы Язэп, і ён кіруе ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай». I не ўзварухнулася сэрца ягонае, бо ён не паверыў ім.
I цяпер ня вы паслалі мяне сюды, але Бог, і Ён паставіў мяне як бацьку фараону і як пана ў-ва ўсім доме ягоным, і я кірую ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.