Там караблі ходзяць. Левіятан, якога Ты ўфармаваў, гуляе ў ім.
Завулён на беразе мора будзе жыць і каля прыстані караблёў, і межы ягоныя — да Сідону.
І падымаліся воды, і вельмі ўзьняліся над зямлёю, і каўчэг плаваў па абліччы водаў.
Няхай праклінаюць яе тыя, што дзень праклінаюць, што гатовыя абудзіць Левіятана.
Тыя, што зыходзілі на мора на караблях і вялі справы на водах вялікіх,
Ты раструшчыў галаву левіятану, аддаў яго на ежу народу, што жыве ў пустыні.
У той дзень ГОСПАД наведае мячом Сваім, цяжкім і моцным левіятана, зьмея спрытнага, левіятана, зьмея выкрутлівага, і заб’е цмока, які ў моры.
Старшыні Гэбалю і мудрацы ягоныя былі пры табе, каб напраўляць пашкоджаньні твае. Усе караблі марскія і маракі іхнія былі пры табе, каб гандляваць таварамі тваімі.