І яны сказалі мне: «Тыя, што засталіся, якія ўцяклі ад палону там, у краіне, у вялікім горы і ганьбе; мур Ерусаліму разбураны, і брамы ягоныя спаленыя агнём».
І я сказаў ім: «Вы бачыце гора, у якім мы [знаходзімся], што Ерусалім зруйнаваны і брамы ягоныя спаленыя агнём. Хадзем і адбудуем муры Ерусаліму, і ня будзем больш у ганьбе».
і сказаў валадару: «Няхай жыве валадар на вякі! Як ня будзе смутным аблічча маё, калі горад, дом магілаў бацькоў маіх, спустошаны, і брамы ягоныя спаленыя агнём!»
і казаў пры братах сваіх і пры войску Самаранскім, і сказаў: «Што робяць гэтыя нікчэмныя Юдэі? Няўжо ім гэта дазволяць? Няўжо яны будуць складаць ахвяры? Няўжо яны скончаць у [нейкі] дзень? Няўжо яны ажывяць камяні з купаў друзу, якія спаленыя [агнём]?»
І блізкі ўжо час ягоны, і дні ягоныя ня будуць цягнуцца. Бо зьлітуецца ГОСПАД над Якубам, і зноў выбярэ Сабе Ізраіля, і зьмесьціць іх у зямлі іхнія; і далучыцца да іх прыхадзень, і будзе належаць да дому Якуба.
Прамаўляйце да сэрца Ерусаліму і клічце да яго, што скончылася ліхая доля ягоная, што прабачанае беззаконьне ягонае, бо ён атрымаў з рукі ГОСПАДА падвойную [кару] за ўсе грахі свае.
Бо пацешыць ГОСПАД Сыён, пацешыць усе руіны ягоныя, і зробіць Ён пустыню ягоную як Эдэм, і стэп ягоны — як сад ГОСПАДА. І будуць знойдзены ў ім вясёласьць і радасьць, дзякаваньне і голас сьпяваньня.
Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я зноў вярну з няволі намёты Якуба і зьлітуюся над сялібамі ягонымі. І будзе адбудаваны горад на ўзгорку сваім, і палац будзе стаяць на месцы сваім.
Госпадзе! Паводле ўсёй праведнасьці Тваёй няхай адвернецца гнеў Твой і абурэньне Тваё ад гораду Твайго Ерусаліму, сьвятой гары Тваёй, бо за грахі нашыя і за беззаконьні бацькоў нашых Ерусалім і народ Твой у ганьбе ў-ва ўсіх, хто навокал нас.