Таксама Манаса праліваў вельмі шмат крыві нявіннай, аж напоўніў ёю Ерусалім ад краю да краю, ня лічачы грахоў, у якія ўвёў Юду, робячы ліхоту ў вачах ГОСПАДА.
І сказаў валадар Даэгу: «Ты ідзі і забі сьвятароў». І Даэг Эдомец падыйшоў да сьвятароў, і забіў у той дзень восемдзясят пяць чалавек, апранутых у ільняны эфод.
І пабачце, і выведайце ўсе сховы ягоныя, у якіх ён хаваецца, і вярніцеся да мяне, ведаючы месца, і я пайду з вамі. І калі ён будзе ў зямлі гэтай, я буду шукаць яго ў-ва ўсіх тысячах Юды».