Добра для чалавека, які носіць ярмо ў маладосьці сваёй.
Добра мне, што я быў упакораны, каб навучыўся пастановам Тваім.
Лічыць дні нашыя навучы Ты нас, каб прыдбаць нам мудрае сэрца.
Шчасьлівы чалавек, якога Ты, ГОСПАДЗЕ, навучаеш і вучыш яго Закону Твайму,
І памятай пра Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйдуць дні ліхія, і пакуль не сустрэнуць цябе гады, пра якія скажаш: “Не падабаюцца мне яны”,
Добра мець надзею і маўкліва [чакаць] збаўленьня ад ГОСПАДА.
Няхай ён сядзіць самотна і маўчыць, бо Ён узлажыў на яго [ярмо].