Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ПІЛІПЯНАЎ 4:11

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ня дзеля таго, што я ў нястачы, кажу, бо я навучыўся быць задаволеным тым, што ў мяне ёсьць.

Глядзіце раздзел Копія

13 Крыжаваныя спасылкі  

I абяцаў Якуб абяцаньне, кажучы: «Калі Бог будзе са мною, і будзе захоўваць мяне на гэтым шляху, якім я іду, і дасьць мне хлеб есьці і адзежу адзецца,

I ўпадабаў Майсей жыць у гэтага чалавека, і ён выдаў за Майсея дачку сваю Цыпору.

Пыталіся ў яго таксама жаўнеры, кажучы: «А нам што рабіць?» І ён сказаў ім: «Нікога ня крыўдзьце, не абвінавачвайце фальшыва і задавальняйцеся платай сваёй».

у працы і ў стоме, часта ў чуваньнях, у голадзе і смазе, часта ў пастах, у сьцюжы і галізьне.

як засмучаныя, але заўсёды радасныя; як убогія, але многіх узбагачаем; як нічога ня маем, але ўсім валодаем.

Бо вы ведаеце ласку Госпада нашага Ісуса Хрыста, што Ён, быўшы багатым, зьбяднеў дзеля вас, каб вы Яго ўбоствам узбагаціліся.

А Бог магутны памножыць у вас усякую ласку, каб, заўсёды і ў-ва ўсім маючы ўсялякую задаволенасьць, вы былі багатыя на ўсякую добрую справу,

І больш таго, усё лічу за страту дзеля вышэйшага пазнаньня Хрыста Ісуса, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё страціў і лічу за гной, каб Хрыста здабыць

Бо вы і маім путам спачувалі, і рабунак маёмасьці вашае з радасьцю прыймалі, ведаючы, што маеце для сябе ў небе маёмасьць лепшую, якая застанецца.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы