Таксама ў той час я сказаў народу, каб кожны з юнаком сваім начаваў у сярэдзіне Ерусаліму, і былі яны ў нас уначы вартаю, а ўдзень — на працы.
І гэтак мы рабілі працу; і палова з іх трымала дзіды ад сьвітаньня аж да зьяўленьня зорак.
І ані я, ані браты мае, ані юнакі мае, ані вартаўнікі, якія [былі] са мною, ніхто з нас не здымаў адзеньняў сваіх, кожны [быў] са зброяй і з вадою.