Але таксама ён выселены і пайшоў у палон; таксама дзеці ягоныя былі пасечаныя на рагах усіх вуліцаў, і пра шляхту ягоную кідалі жэрабя, і ўсе магнаты ягоныя зьвязаныя ланцугамі.
І сказаў Хазаэль: «Чаму плача гаспадар мой?» А ён сказаў: «Бо я ведаю, якое ліха ты зробіш сынам Ізраіля: умацаваньні іхнія спаліш агнём, юнакоў іхніх выб’еш мячом, дзяцей іхніх разьдзярэш і цяжарных жанчынаў іхніх пасячэш».
Уставай, галасі сярод ночы, на пачатку варты [начной] вылівай, як ваду, сэрца сваё перад абліччам Госпада; узьнімі рукі свае да Яго за душу немаўлятаў тваіх, якія зьнемагаюць з голаду на ростанях усіх вуліцаў.
У той дзень, калі ты стаяў супраць [яго], у дзень, калі чужынцы бралі ў палон багацьце ягонае і чужыя ўвайшлі ў брамы ягоныя і адносна Ерусаліму кідалі жэрабя, ты таксама [быў] як адзін з іх.