Твае, ГОСПАДЗЕ, веліч і магутнасьць, і праслаўленьне, хвала і годнасьць, бо ўсё ў небе і на зямлі Тваё; Тваё, ГОСПАДЗЕ, валадарства, і Ты ўзьнесены па-над усім як галава.
I клікаў Ябэц да Бога Ізраіля, кажучы: «О каб Ты, дабраслаўляючы, дабраславіў мяне, і пашырыў межы мае, і аб рука Твая была са мною, і каб Ты захаваў ад злога, каб я не гараваў!» I паслаў яму Бог тое, чаго ён прасіў.
І сказаў прарок Ярэмія: «Амэн! Няхай так зробіць ГОСПАД! Няхай ГОСПАД споўніць слова тваё, якое ты прарочыў, вяртаючы начыньне з Дому ГОСПАДА і ўсіх выгнаных у няволю з Бабілону на месца гэтае!
Вас наведала спакуса ня іншая, як чалавечая. Але верны Бог, Які не пакіне вас быць спакушанымі больш, чым вы можаце [вытрымаць], але са спакусай зробіць і выхад, каб вы маглі яе перанесьці.
І памятай увесь шлях, якім вёў цябе ГОСПАД, Бог твой, сорак гадоў праз пустыню, каб зьмяніць цябе і выспрабаваць цябе, і даведацца, што ў сэрцы тваім, ці будзеш ты захоўваць прыказаньні Ягоныя, ці не.
Не палохайся нічога, што маеш выцярпець. Вось, д’ябал мае кідаць [некаторых] з вас у вязьніцу, каб спакусіць вас; і будзеце мець прыгнёт дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і Я дам табе вянок жыцьця’.
І ўсякае стварэньне, што ў небе, і на зямлі, і пад зямлёй, і ў моры, і ўсё, што ў іх, я чуў, як казала: «Таму, Які сядзіць на пасадзе, і Ягняці — дабраслаўленьне, і пашана, і слава, і ўлада на вякі вякоў».