Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



МАЦЬВЕЯ 27:25

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І, адказваючы, увесь народ сказаў: «Кроў Ягоная на нас і на дзецях нашых!»

Глядзіце раздзел Копія

20 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Давід: «Кроў твая на галаве тваёй, бо вусны твае сьведчылі супраць цябе, кажучы: “Я забіў памазанца ГОСПАДАВАГА”».

І зьверне ГОСПАД кроў ягоную на галаву ягоную, бо ён забіў двух мужоў праведных і лепшых за яго, і забіў іх мячом, і ня ведаў [пра гэта] бацька мой Давід; [ён забіў] Абнэра, сына Нэра, начальніка войска Ізраіля, і Амасу, сына Етэра, начальніка войска Юды.

Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я — ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і аж да чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,

Не паганьце зямлі пражываньня вашага, бо кроў пага­ніць зямлю, і ніяк ня можа быць перапрошана за кроў, пралітую на зямлю, як толькі праз кроў таго, хто праліў яе.

І той, хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца; а на каго ён упадзе, таго раздушыць».

А як яны працівіліся і блюзьнілі, абтросшы адзеньне, ён сказаў да іх: «Кроў вашая на галаве вашай! Я чысты. Ад цяпер іду да паганаў».

кажучы: «Ці не пагрозамі забаранілі мы вам навучаць пра імя гэтае? І вось, вы напоўнілі Ерусалім вучэньнем вашым і хочаце сьцягнуць на нас кроў Чалавека Гэтага».

Каго з прарокаў не перасьледавалі бацькі вашыя, і пазабівалі прадвесьнікаў прыходу Праведніка, здраднікамі і забойцамі Якога вы цяпер сталіся,

каб не праліваць нявіннай крыві ў зямлі тваёй, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, на ўласнасьць, і ня будзе на табе крыві.

Няхай не пашкадуе яго вока тваё, і ты змыеш кроў нявінную з Ізраіля, і будзе добра табе.

Калі хто выйдзе з дзьвярэй дому твайго, кроў ягоная спа­дзе на галаву ягоную, а мы будзем невінаватыя. А калі хто ў доме з табой будзе заставацца, кроў ягоная спадзе на галаву нашую, калі нечая рука іх дакранецца.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы