Кажа Яму Пётар: «Калі б мусіў і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе». Таксама гаварылі і ўсе вучні.
I адказаў увесь народ разам, і сказалі: «Усё, што сказаў ГОСПАД, зробім». I перадаў Майсей ГОСПАДУ словы народу.
Шчасьлівы чалавек, які мае трымценьне заўсёды, а хто робіць цьвёрдым сэрца сваё, трапіць у бяду.
Пыха чалавека прыніжае яго, а пакорлівы духам здабудзе славу.
А хто адрачэцца Мяне перад людзьмі, таго і Я адракуся перад Айцом Маім, Які ў небе.
Кажа Яму Пётар: «Госпадзе! Чаму я не магу ісьці за Табою цяпер? Я душу маю палажу за Цябе».
Добра. Яны адламаныя праз недаверства, а ты трымаешся праз веру; дык не ўзьвялічвайся, але бойся.
Так што, хто думае, што стаіць, няхай сьцеражэцца, каб ня ўпасьці.
Так што, улюбёныя мае, як вы заўсёды слухаліся, ня толькі, калі я прыходзіў, але шмат больш цяпер, у адсутнасьць маю, са страхам і трымценьнем зьдзяйсьняйце збаўленьне сваё,
І калі называеце Айцом Таго, Які судзіць кожнага паводле справаў ягоных, не ўзіраючыся на аблічча, са страхам праводзьце час вандраваньня вашага,