Юда нарадзіў Пэрэса і Зару ад Тамар; Пэрэс нарадзіў Эсрома; Эсром нарадзіў Арама;
I сказаў Юда Тамар, нявестцы сваёй: «Застанься ўдавою ў доме бацькі свайго, пакуль вырасьце Шэля, сын мой». Бо ён сказаў: «Каб не памёр таксама ён, як браты ягоныя». I пайшла Тамар, і жыла ў доме бацькі свайго.
I ўзяў Юда жонку для Ера, першароднага свайго, імя якой — Тамар.
А сыны Юды: Ер, і Анан, і Шэля, і Пэрэс, і Зарах. І памерлі Ер і Анан у зямлі Ханаан. I былі сыны Пэрэса: Хецрон і Хамуль.
Сыны Юды: Пэрэс, Хецрон, Хармі, Хур і Шаваль.
З сыноў Зэраха: Еўэль і браты іхнія, — шэсьцьсот дзевяноста.
Абрагам нарадзіў Ісаака; Ісаак нарадзіў Якуба; Якуб нарадзіў Юду і братоў ягоных;
Арам нарадзіў Амінадава; Амінадаў нарадзіў Наасона; Наасон нарадзіў Сальмона;
Амінадабаў, Арамаў, Эсромаў, Пэрэсаў, Юдаў,