і не спазнаў яе, аж нарадзіла Сына свайго Першароднага, і ён даў Яму імя Ісус.
І Міхаль, дачка Саўла, ня мела дзяцей да дня сьмерці сваёй.
Дзяўчына была вельмі прыгожая; яна апекавалася валадаром і паслугавала яму, але валадар не пазнаў яе.
«Пасьвяці Мне ўсіх першародных, што адкрываюць усякае ўлоньне ў сыноў Ізраіля, у чалавека і ў жывёлы. Мае яны».
Не марудзь [з ахвярамі] са шчодрасьці [току] твайго і тоўчні тваёй. Першароднага з сыноў тваіх аддасі Мне.
Вось, яна народзіць Сына, і дасі Яму імя Ісус, бо Ён збавіць народ Свой ад грахоў іхніх».
Устаўшы зо-сну, Язэп зрабіў, як загадаў яму анёл Госпада, і прыняў жонку сваю,
І вось, ты зачнеш ва ўлоньні і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус.
І калі прайшло восем дзён, трэба было абрэзаць Хлопчыка, і далі Яму імя Ісус, названае анёлам перш, чым быў Ён зачаты ва ўлоньні.
і нарадзіла Сына свайго Першароднага, і спавіла Яго, і палажыла Яго ў ясьлі, бо не было ім месца ў сьвятліцы.
Бо тым, каго наперад ведаў, Ён і прадвызначыў быць падобнымі да вобразу Сына Ягонага, каб Ён быў Першародны між многімі братамі.