I сказаў [Госпад]: «Вось, Я заключу запавет, перад усім народам тваім учыню цуды, якія не былі твораныя на ўсёй зямлі і ні ў якім з народаў; і ўбачыць увесь народ, сярод якога ты, учыненае ГОСПАДАМ, бо страшнае будзе тое, што Я ўчыню праз цябе.
І будзе шырокая дарога для рэшты народу Ягонага, якія застануцца з [выгнаньня] ў Асірыю, як гэта было ў той дзень для Ізраіля, калі ён выходзіў з зямлі Эгіпецкай.
Абудзіся, абудзіся! Апраніся ў магутнасьць, рамяно ГОСПАДА! Прабудзіся, як у дні старадаўнія, як у пакаленьнях [мінулых] вякоў. Ці ж ня Ты — Той, Які пасек Рагава, прабіў цмока?