Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛЯВІТ 7:13

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Таксама няхай прыносіць аладкі з цеста квашанага пры ахвяры мірнай ў падзяку.

Глядзіце раздзел Копія

7 Крыжаваныя спасылкі  

голас вясёласьці і голас радасьці, голас жаніха і голас нявесты, голас тых, якія кажуць: “Хваліце ГОСПАДА Магуцьцяў, бо добры ГОСПАД, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная!”, і якія складаюць ахвяры падзякі ў Доме ГОСПАДА, бо Я вярну як [было] раней долю зямлі гэтай, кажа ГОСПАД.

Прыносьце гэтыя рэчы як пяршыны, як дары ГОСПАДУ, але не кладзіце іх на ахвярнік, каб паліць на пах прыемны.

Прынясіце з сядзібаў вашых па два хлябы для патрэс­ваньня, кожны з двух дзясятых эфы мукі квашанай, якія будуць сьпечаныя як пяршыны ГОСПАДУ.

Апрача хлеба складзіце ў ахвяру сем бараноў без заганы, аднагадовых, аднаго маладога бычка і двух бараноў. Яны будуць ахвяраю цэласпаленьня ГОСПАДУ разам з ахвяраю хлебнаю і з ахвяраю вадкай. Будзе гэта ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.

і паліце ахвяры падзякі з кіслым, і голасна абвяшчайце пра ахвяры дабраахвотныя, бо гэта вы любіце, сыны Ізраіля, кажа Госпад ГОСПАД”.

Іншую прыповесьць сказаў Ён ім: «Падобнае Валадарства Нябеснае да кісьлі, якую жанчына, узяўшы, умяшала ў тры меры мукі, пакуль ня ўкісла ўсё».

Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адкінутым, што прыймаецца з падзякаю,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы