І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
Вось, будзе ён уваходзіць у [Месца] Сьвятое, узяўшы маладое цяля ў ахвяру за грэх і барана ў ахвяру цэласпаленьня.
Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых у-ва ўсіх паселішчах вашых: ані крыві, ані тлушчу зусім ня ешце”».
Калі ўся грамада Ізраіля саграшыць праз няўвагу, і схавана гэта будзе перад вачыма царквы, што такім чынам правініліся супраць прыказаньняў ГОСПАДА,
«Гавары сынам Ізраіля: “Калі хто праз няўвагу саграшыць адносна прыказаньняў ГОСПАДА, якія забараняюць нешта рабіць, а ён гэта зрабіў бы,
А ўсякую ахвяру за грэх, кроў якой уносяць у Намёт Спатканьня для ачышчэньня ў Месцы Сьвятым, ніхто няхай ня есьць, яна спальваецца ў агні.
І наблізіўся Аарон да ахвярніка, і забіў цяля за грэх свой.