І складзе ён з яе ахвяру сваю як ахвяру агнявую для ГОСПАДА — тлушч, які пакрывае нутро, разам увесь тлушч, які на нутры,
Ня ешце з яго сырога або зваранага ў вадзе, але сьпечанае на агні, галаву ягоную з галёнкамі ягонымі і нутром ягоным.
Сыне мой, дай мне сэрца тваё, і няхай вачам тваім будуць даспадобы шляхі мае.
Навошта я выйшаў з улоньня [маці]? Каб бачыць гора і смутак, і скончыць дні мае ў ганьбе?»
і паложыць ён руку сваю на галаву яе і заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёй яе ахвярнік наўкола.
і абедзьве ныркі разам з тлушчам на іх, які на сцёгнах, а таксама тлушч, які на вантробе; з ныркамі няхай аддзеліць яго.
Потым аддзеліць увесь тлушч так, як быў аддзелены тлушч ахвяры мірнай. І спаліць яго сьвятар на ахвярніку на мілы пах ГОСПАДУ. Так ачысьціць яго сьвятар, і грэх будзе яму адпушчаны.
палажылі на грудзіну; і тлушч быў спалены на ахвярніку;
А Ісус сказаў яму: «“Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім”.
Тады кажа ім: «Смутная душа Мая аж да сьмерці, застаньцеся тут і чувайце са Мною».