Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛЯВІТ 26:18

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А калі і тады ня будзеце слухаць Мяне, Я павялічу кары на вас за грахі вашыя ў сем разоў,

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

Сямікротна ў дзень я хвалю Цябе за прысуды праведнасьці Тваёй.

Бо гэтым разам Я пашлю ўсе плягі Мае ў сэрца тваё, і на слугаў тваіх, і на народ твой, каб ты даведаўся, што няма падобнага да Мяне на ўсёй зямлі.

бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане, а бязбожнікі трапяць у няшчасьце.

Таму ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на народ Ягоны, і Ён выцягнуў руку Сваю суп­раць яго, каб пакараць яго, і задры­жэлі горы, і трупы іхнія [сталіся] як сьмецьце сярод вуліцы. Але на гэтым усім не спыніўся гнеў Ягоны, і рука Ягоная яшчэ выцягнута.

Ад таго, што глеба сьпечаная, бо не было дажджу на зямлі, саромеюцца земляробы, закрываюць галовы свае.

Тады Навухаданосар напоўніўся гневам супраць Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, і выгляд аблічча ягонага зьмя­ніўся. Ён адказаў і сказаў, каб распалілі печ у сем разоў болей, чым была яна распаленая.

Калі і далей будзеце Мне працівіцца і не захочаце слухаць Мяне, Я павялічу кары на вас за грахі вашыя ў сем разоў.

Я таксама пайду супраць вас, і буду вас караць у сем разоў цяжэй за грахі вашыя.

Я выступлю супраць вас з гвалтоўнай ярасьцю; і Я пакараю вас сямікроць за грахі вашыя,

Тыя, што былі насычаныя, наймаюцца за хлеб, а галодныя хлеба не патрабуюць, бясплодная нараджае сем разоў, а тая, што мела шмат сыноў — саслабела.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы