Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛЯВІТ 25:50

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ён разьлічыцца з тым, хто купіў яго, пачынаючы з таго году, калі ён прадаў сябе, да юбілейнага году, і грошы, за якія ён прадаў сябе, належыць аддаць яму паводле ліку гадоў; як дні найміта, колькі ён павінен быць у яго.

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

дык адвярні вочы Твае ад яго, няхай ён супачыне, няхай пацешыцца днём, як той найміт.

А цяпер прамовіў ГОСПАД, кажучы: «Праз тры гады, лічачы гадамі найміта, будзе зьня­важаная слава Мааву разам з усім мноствам [ягоным], а рэшта ягоная будзе вельмі малая, бясьсільная».

Бо так сказаў мне Госпад: «Яшчэ год, як год найміта, і скончыцца ўся слава Кедару.

Калі не здабудзе рука ягоная належных сродкаў на выкуп, маёмасьць застанецца ў валоданьні таго, хто купіў, аж да юбілейнага году. А ў юбілейны год яна выйдзе ад яго, і вернецца [ранейшы ўладальнік] да маёмасьці сваёй.

але будзеш з ім абыходзіцца як з парабкам і пасяленцам. Будзе ён табе служыць да юбілейнага году,

Або дзядзька ягоны, або сын дзядзькі, або нехта са сваякоў з сям'і ягонай няхай выкупіць яго. Або калі знойдзе [сілу] рука ягоная, няхай выкупіць сам сябе.

Калі да юбілейнага году застаецца шмат гадоў, адпаведна ліку іх няхай верне ён срэбра як выкуп свой.

Ён будзе ў [прыхадня] як найміт, з году на год. Няхай ён не ўціскае яго строга на вачах тваіх.

Няхай ня будзе прыкрым у вачах тваіх, што пускаеш яго свабодна ад цябе, бо служачы табе шэсьць гадоў, ён зарабіў табе падвойную плату найміта, а ГОСПАД, Бог твой, будзе дабраслаўляць цябе ў-ва ўсім, што робіш.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы