Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛЯВІТ 18:26

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Дык вы захоўвайце пастановы Мае і прысуды Мае, і не дапускайцеся ўсіх гэтых брыдотаў, ані тутэйшыя, ані прыхадні, якія жывуць сярод вас,

Глядзіце раздзел Копія

16 Крыжаваныя спасылкі  

І была таксама распуста ў зямлі, і чынілі яны ўсякую брыдоту народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.

Калі хто з дому Ізраіля або з прыхадняў, якія жывуць сярод вас, будзе есьці кроў, Я скірую аблічча Маё супраць душы, якая есьць кроў, і вынішчу яе спаміж народу яе.

І скажаш ім: “Калі хто з дому Ізраіля або з прыхадняў, якія жывуць сярод вас, будзе складаць ахвяру цэласпаленьня або [іншую] ахвяру

І апаганілася зямля, і Я пакараў [яе] за беззаконьні ейныя, і выкінула яна з сябе жыхароў сваіх.

бо ўсіх гэтых брыдотаў дапускаліся жыхары зямлі, якія былі перад вамі, і апаганілася зямля.

Захоўвайце загады Мае. Не дапускайцеся брыдотных звычаяў, як дапускаліся тыя, што былі перад вамі, і не паганьцеся імі. Я — ГОСПАД, Бог ваш”».

Захоўвайце пастановы Мае і прысуды Мае. Выконваючы іх, чалавек будзе жыць дзякуючы ім. Я — ГОСПАД!

А Ён сказаў: «Наадварот, шчасьлівыя тыя, якія чуюць слова Божае і захоўваюць яго».

А што ўпала на добрую зямлю — гэта тыя, што, пачуўшы слова, захоўваюць у добрым і чыстым сэрцы, і даюць плод у цярплівасьці.

Калі любіце Мяне, захоўвайце прыказаньні Мае.

Вы — сябры Мае, калі робіце тое, што Я загадваю вам.

Усе словы, якія я загадваю вам, захоўвайце і выконвайце. Не дадавайце да іх і не адымайце ад іх.

І захоўвай пастановы Ягоныя і прыказаньні Ягоныя, якія сёньня я загадваю табе, каб добра было табе і сынам тваім пасьля цябе і каб былі доўгія дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе».




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы