Калі хто з сыноў Ізраіля або з прыхадняў, якія жывуць сярод вас, упалюе дзікага зьвера або птушку, якіх можна есьці, няхай вылье з іх кроў і закрые яе пылам [зямлі].
О, зямля! Не закрый крыві маёй, і няхай лямант мой не замаўчыць у табе.
бо з прычыны распусьніцы галеюць да бохана хлеба, і чужаложніца цікуе на дарагую душу.
Бо кроў ягоная ў сярэдзіне яго, ён разьліў яе на голай скале, ня выліў яе на зямлю, каб прыкрыць яе пылам.
Дзеля таго Я сказаў сынам Ізраіля: "Ніхто з вас ня будзе спажываць крыві". І прыхадзень, які жыве сярод вас, ня будзе спажываць крыві.
Дзе толькі будзеце жыць, нельга вам есьці ніякай крыві, ані крыві птушак, ані крыві быдла.
Толькі крыві ня будзеш есьці; выльеш яе на зямлю, як ваду.
Ня будзеш есьці яе, але вылі яе на зямлю, як ваду.
Толькі крыві іхняй ня будзеш есьці; выльлеш яе на зямлю, як ваду.