Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛЯВІТ 16:16

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і перапросіць за [Месца] Сьвятое, за нячыстасьць сыноў Ізраіля і за злачынствы іх паводле ўсіх грахоў іхніх. Гэтак сама зробіць ён з Намётам Спатканьня, які знаходзіцца ў іх сярод нячыстасьці іхняй.

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

I будзе спраўляць Аарон перамольваньне над рогамі яго раз у год. Крывёю ахвяры за грэх раз у год перамольваньнем будзе перамольваць на ім за пакаленьні вашыя. Гэта сьвятое сьвятых для ГОСПАДА».

Ніводзін чалавек не павінен быць у Намёце Спатканьня, калі Аарон увойдзе, каб выканаць перамаленьне ў [Месцы] Сьвятым, аж пакуль ён ня выйдзе. І ён перапро­сіць за сябе, за дом свой і за ўсю царкву Ізраіля.

І выйдзе да ахвярніка, які перад абліччам ГОСПАДА, і ўчыніць перамольваньне над ім, і возьме крыві бычка і крыві казла, і памажа ёю рогі ахвярніка з усіх бакоў,

«Вось, у дзясяты дзень гэтага самага сёмага месяца будзе Дзень Перамольваньня, і будзе ў вас сход сьвяты. І бу­дзеце ўпакорваць душы вашыя і складаць ГОСПАДУ ахвяры агнявыя.

І Майсей забіў яго, і, узяўшы крыві яго, пальцам памазаў рагі ахвярніка кругом, і ачысьціў ахвярнік. А рэшту крыві выліў на падставу ахвярніка, і асьвяціў яго, ачышчаючы яго.

І зрабіў Майсей, як загадаў яму ГОСПАД, так і зрабіў.

І адзін казёл будзе складзены ГОСПАДУ ў ахвяру за грэх, апрача заўсёднай ахвяры цэласпаленьня і належная ахвяра вадкая.

І, калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду ізноў, і вазьму вас да Сябе, каб і вы былі, дзе Я.

Дзеля гэтага Ён павінен быў у-ва ўсім стацца падобным да братоў, каб быць міласьцівым і верным Першасьвятаром перад Богам дзеля перамольваньня за грахі народу.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы