Калі б яна не змагла ахвяраваць барана, няхай ахвяруе двух туркавак або два маладыя галубкі, аднаго ў ахвяру цэласпаленьня, а другога ў ахвяру за грэх, і ачысьціць яе сьвятар, і яна будзе ачышчаная».
«Калі ў чалавека на скуры цела ягонага зьявіцца пухліна, або лішай, або белая пляма, і будзе на скуры цела ягонага хвароба праказы, няхай прывядуць яго да Аарона сьвятара, або да аднаго з сыноў ягоных, сьвятароў.
І сталася, Ісус быў у адным горадзе, і прыйшоў чалавек увесь у праказе, і, убачыўшы Ісуса, упаўшы на аблічча, маліў Яго, кажучы: «Госпадзе! Калі хочаш, можаш мяне ачысьціць».