Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛЯВІТ 12:2

Біблія (пераклад А.Бокуна)

«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы: “Калі жанчына зачне і народзіць сына, сем дзён застанецца нячыстай; як у дні месячніцы яна будзе нячыстай.

Глядзіце раздзел Копія

14 Крыжаваныя спасылкі  

І дабраславіў іх Бог, і сказаў ім Бог: «Пладзіцеся і множцеся, і напаўняйце зямлю, і падпарадкоўвайце яе сабе, і мейце ўладу над рыбамі марскімі, і над птушкамі паднебнымі, і над усякім зьверам, які рухаецца па зямлі».

А жанчыне сказаў: «Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго памкненьне тваё, а ён будзе панаваць над табою».

І паслаў Давід пасланцоў, і ўзяў яе. І яна пайшла да яго, і ён спаў з ёю. І яна ачысьцілася ад нячыстасьці сваёй, і вярнулася ў дом свой.

Хто ж можа нячыстага зрабіць чыстым? Хіба ніхто!

Хто такі чалавек, каб быць яму беззаганным? І ці можа быць праведным народжаны жанчынаю?

Ці можа чалавек быць праведным перад Богам, і як можа быць чыстым народжаны ад жанчыны?

Бо я ведаю правіну маю, і грэх мой перада мною заўсёды.

І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

Калі народзіць дачку, нячыстай будзе яна два тыдні як у [дні] месячніцы, і шэсьць­дзясят дзён будзе ачышчацца ад крыві сваёй.

Калі жанчына мае цячэньне крыві з цела свайго, і гэта ме­сячніца, яна сем дзён будзе ў ня­чыстасьці сваёй. Кожны, хто яе дакранецца, будзе нячысты да вечара,

Не набліжайся да жанчыны ў час месячніцы, каб адкрыць голасьць яе.

або калі нехта дакранецца нейкай нячыстасьці чалавечай, нейкай рэчы нячыстай, дзеля якой мог занячысьціцца, і спачатку не ўсьведамляў сабе гэтага, а потым даведаецца, што правініўся,

І калі скончыліся дні ачышчэньня іх паводле Закону Майсея, прынесьлі Яго ў Ерусалім, каб прадставіць перад Госпадам,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы