Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛУКАША 7:24

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Калі ж пасланцы Яна пайшлі, Ён пачаў гаварыць да натоўпаў пра Яна: «Што глядзець хадзілі вы ў пустыню? Ці трысьціну, якую вецер хістае?

Глядзіце раздзел Копія

14 Крыжаваныя спасылкі  

Ты пеніўся, як вада, і ня будзеш узвышаны, бо ты ўзыйшоў на ложак бацькі свайго; тады ты зьняважыў пасьцель маю, узыйшоўшы [на яе].

А дзіцятка ўзрастала і ўмацоўвалася духам, і было ў пустыні да дня зьяўленьня свайго Ізраілю.

пры першасьвятарах Аньне і Каяфе было слова Божае да Яна, сына Захарыі, у пустыні.

І шчасьлівы той, хто ня згоршыцца праз Мяне».

Але што хадзілі вы ўбачыць? Ці чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Вось, тыя, што ў пышным адзеньні і жывуць раскошна, знаходзяцца пры дварох валадарскіх.

Ён сказаў: «Я — голас таго, хто кліча ў пустыні: “Прастуйце шлях Госпаду”, як сказаў прарок Ісая».

каб мы не былі больш немаўлятамі, якіх хістае і захапляе ўсякі вецер вучэньня ў хітрыках чалавечых, у подступе хітрага падману,

Яны — крыніцы бязводныя, аблокі, бурай ганяныя, для якіх змрок цемры на вякі захоўваецца.

Дык вы, улюбёныя, ведаючы [гэта] раней, сьцеражыцеся, каб, захапіўшыся падманам беззаконьнікаў, вы не адпалі ад свайго ўмацаваньня,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы