І сказаў ім: «Калі Я пасылаў вас бяз кайстры, і бяз торбы, і без абутку, ці мелі вы нейкую нястачу?» Яны адказалі: «Аніякай».
I дабраславіў Язэпа, і сказаў: «Бог, перад абліччам Якога хадзілі бацькі мае, Абрагам і Ісаак, Бог, Які пасьвіў мяне ад [моманту], як я існую, аж да гэтага дня,
Фараон сказаў яму: «Ці табе чаго не хапае ў мяне, што ты хочаш ісьці ў зямлю сваю?» Ён адказаў: «Няма [недахопу], але прашу, адпусьці мяне».
Псальм Давіда. ГОСПАД ёсьць Пастыр мой, ні ў чым ня буду мець нястачы!
Спадзявайся на ГОСПАДА і рабі добрае, жыві на зямлі, і захоўвай вернасьць.
Не бярыце ані кайстры, ані торбы, ані сандалаў, і нікога ў дарозе не вітайце.
Ён жа сказаў: «Кажу табе, Пётар, не прапяе певень сёньня, як ты тройчы адрачэшся, што ведаеш Мяне».
Тады Ён сказаў ім: «Але цяпер, хто мае кайстру, няхай возьме таксама і торбу, і хто ня мае, няхай прадасьць адзеньне сваё і купіць меч.
І сказаў ім: «Нічога не бярыце ў дарогу: ані кія, ані торбы, ані хлеба, ані срэбра, і каб двух вопратак ня мелі.
як напісана: «Хто [сабраў] шмат, ня меў лішку; і хто мала, ня меў нястачы».
Ён карміў цябе ў пустыні маннай, якой ня ведалі бацькі твае, каб цябе загартаваць і выспрабаваць цябе, каб даць табе добрае ў будучыні тваёй.