І, адказваючы, маці ягоная сказала: «Не, але ён будзе называцца Янам».
і паслаў да яго, і праз прарока Натана даў яму імя Едыдыя паводле загаду ГОСПАДА.
І я наблізіўся да прарочыцы, і яна зачала, і нарадзіла сына. І сказаў ГОСПАД мне: «Назаві імя ягонае Магер-Шалал-Хаш-Баз,
і не спазнаў яе, аж нарадзіла Сына свайго Першароднага, і ён даў Яму імя Ісус.
Анёл жа сказаў яму: «Ня бойся, Захарыя! Бо пачутая просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына, і дасі яму імя Ян.
І сказалі ёй: «Нікога няма ў родзічаў тваіх, хто называецца гэтым імем».
І, папрасіўшы дошчачку, ён напісаў, кажучы: «Ян імя яму». І ўсе зьдзівіліся.