Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 9:22

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Або два дні, або месяц, або некалькі дзён [стаяла] воблака над Сялібай, і сыны Ізраіля стаялі табарам і не выходзілі [ў дарогу].

Глядзіце раздзел Копія

18 Крыжаваныя спасылкі  

І павёў Ён іх шляхам простым, каб прыйшлі да гораду, дзе будуць жыць.

Навучы мяне рабіць тое, што даспадобы Табе, бо Ты — Бог мой. Няхай добры Твой дух вядзе мяне да зямлі роўнай.

«Навучу цябе і пакажу табе шлях, па якім ты павінен ісьці, дам табе раду, бо вока Маё над табою».

прылажыце сэрца сваё да валоў ягоных, агледзьце палацы ягоныя, каб абвясьціць пакаленьням, якія будуць,

Ты вядзеш мяне паводле рады Тваёй, і потым возьмеш мяне ў славу [Тваю].

Праз мора ішоў шлях Твой, і сьцяжына Твая — праз воды вялікія, і сьлядоў Тваіх нельга пазнаць.

Усё, як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі сыны Ізраіля, усю працу.

I зрабіў Майсей усё; як загадаў яму ГОСПАД, так і зрабіў.

І зрабілі сыны Ізраіля ўсё; як ГОСПАД загадаў Майсею, так і зрабілі.

Дык Майсей і Аарон і ўся грамада сыноў Ізраіля зрабілі з лявітамі гэтак; усё, што загадаў ГОСПАД Майсею адносна лявітаў, так і зрабілі з імі сыны Ізраіля.

Калі воблака падымалася над Намётам, тады сыны Ізраіля выходзілі [ў дарогу], а на тым месцы, дзе затрымоўвалася воблака, там раскладаліся табарам сыны Ізраіля.

І здаралася, што воблака [стаяла] ад вечара да раніцы, а раніцаю падымалася, і яны выходзілі [ў дарогу]. Або [стаяла] воблака дзень і ноч, і воблака падымалася, і яны выхо­дзілі [ў дарогу].

І, сабраўшы іх, загадаў ім: «Не адыходзьце з Ерусаліму, але чакайце на абяцаньне Айца, пра якое вы чулі ад Мяне,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы