Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 6:15

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і кошык праснакоў з мукі пшанічнай, запраўленых алеем, і аладак прэсных, памаза­ных алеем, і [належную] ахвяру хлебную і ахвяру вадкую.

Глядзіце раздзел Копія

15 Крыжаваныя спасылкі  

і хлябы прэсныя, і печыва прэснае, рашчыненае на алеі, і аладкі прэсныя, памазаныя алеем; з найлепшае мукі зробіш іх.

Бо тыя, якія зьбіраюць [збожжа], будуць есьці яго і будуць хваліць ГОСПАДА, і тыя, якія зьбіраюць [вінаград], бу­дуць піць яго на панадворку сьвятыні Маёй».

Падперажыцеся [зрэбніцай] і лямантуйце, сьвятары, галасіце, служыцелі ахвярніка, хадзіце, начуйце ў зрэбніцы, служыцелі Бога майго, бо затрыманыя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія ў Доме Бога вашага.

Забраныя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія ад Дому ГОСПАДА; у жалобе сьвятары, служыцелі ГОСПАДА.

Хто ведае, ці Ён не павернецца [да вас], і не пашкадуе, і не пакіне дабраславенства ахвяры хлебнай і ахвяры вадкай для ГОСПАДА, Бога вашага?

Калі захочаш скласьці ахвяру хлебную, з мукі, печанай у печы, няхай гэта будуць праснакі, запраўленыя алеем, ці аладкі прэсныя, памазаныя алеем.

Калі хто складае ахвяру гэтую як падзяку, няхай далу­чыць да гэтай ахвяры падзякі таксама прэсныя аладкі з алеем, і прэсныя сухарыкі, запраўленыя алеем, і пшанічную муку з алеем.

«Вазьмі Аарона і сыноў ягоных, адзеньне, алей памазаньня, бычка на ахвяру за грэх, два бараны і кош прэсных хлябоў.

і вала і барана ў ахвяру мірную, каб ахвяраваць іх перад абліччам ГОСПАДА, і ахвяру хлебную, запраўленую алеем, бо сёньня ГОСПАД зьявіцца вам”».

а ў ахвяру вадкую дасі палову гіну віна. Гэта ахвяра агнявая на мілы пах ГОСПАДУ.

Сьвятар занясе ўсё гэта перад аблічча ГОСПАДА і складзе ахвяру за грэх і ахвяру цэласпаленьня.

Дык ці ясьцё, ці п’іцё, ці нешта робіце, усё рабіце на славу Божую.

Бо кожны раз, калі вы ясьцё хлеб гэты і п’іцё келіх гэты, сьмерць Госпада абвяшчаеце, аж пакуль Ён прыйдзе.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы