Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 5:29

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Гэта закон адносна рэўнасьці, калі жонка здра­дзіць мужу свайму і станецца нячыстай.

Глядзіце раздзел Копія

12 Крыжаваныя спасылкі  

Вы абапіраецеся на меч ваш, учыняеце брыдоты, кожны з вас паганіць жонку бліжняга свайго, і вы хочаце ўспадкаеміць зямлю?”

Гэта вось закон адносна быдла і птушак і ўсякай душы жывой, якая жыве ў вадзе і поўзае па зямлі,

Гэта закон адносна хваробы праказы на адзеньні ваўняным ці льняным, або на аснове, або на ўтоку, або на ўсялякім вырабе скураным, каб прызнаць іх чыстымі або нячыстымі».

Вось закон адносна ахвяры мірнай, якую складаюць ГОСПАДУ.

«Прамоў да сыноў Ізраіля і скажы ім: “Муж, жонка якога здрадзіць яму, і будзе няверная яму нявернасьцю,

няхай прывядзе муж жонку сваю да сьвятара і складзе ў ахвяру за яе дзясятую частку эфы мукі ячменнай, але ня вылье на яе алею і не пакладзе кадзіла, бо гэта ахвяра рэўнасьці, ахвяра выяўленьня, якая мае выявіць віну.

І запрысягне сьвятар жанчыну, і скажа ёй: “Калі ніво­дзін мужчына не ляжаў з табой, і калі з іншым ты не занячысьцілася адносна мужа твайго, тады вада горкая, [якая нясе] праклён, ачысьціць цябе.

А калі тая жанчына не была нячыстай, але яна чыстая, будзе ачышчаная і наро­дзіць нашчадкаў”.

Або калі на мужа зыйдзе дух рэўнасьці і ён будзе рэўнаваць жонку сваю, і ён паставіць яе перад абліччам ГОСПАДА, і сьвятар зробіць усё паводле закону гэтага.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы