Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 4:16

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А Элеазар, сын Аарона сьвятара, будзе рупіцца пра алей на асьвятленьне, пра пахкія кадзілы, пра заўсёдную ахвяру хлебную, і пра алей памазаньня, і пра ўсё, патрэбнае для [служэньня] ў Сялібе, пра сьвя­тыню і прыналежнасьці ейныя».

Глядзіце раздзел Копія

20 Крыжаваныя спасылкі  

алей для асьвятленьня, пахошчы для алею памазаньня і для пахкага каджэньня,

I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

і алей памазаньня, і кадзіла пахкае для сьвятыні. Усё так, як Я загадаў табе, яны зробяць».

I зрабіў алей памазаньня сьвятога і пахкае кадзіла чыстае, работы мяшальніка масьцяў.

І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

«Загадай сынам Ізраіля, каб прынесьлі табе для сьвечніка найчысьцейшага алею, выціснутага з алівак, празрыстага, каб гарэлі лямпы [сьвечніка] заўсёды.

«Гэта вось ахвяра Аарона і сыноў ягоных, якую павінны яны складаць ГОСПАДУ ў дзень іхняга памазаньня. Будуць яны складаць ахвяру штодзённую з дзясятай часткі эфы мукі пшанічнай: палову яе раніцаю і палову — вечарам.

А князем князёў лявітаў [быў] Элеазар, сын Аарона сьвятара. Ён наглядаў за тымі, што спаўнялі служэньне ў сьвятыні.

І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:

«Дух Госпада на Мне, бо Ён памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздараўляць скрышаных сэрцам, абвяшчаць вязьням вызваленьне і сьляпым — вяртаньне зроку, пусьціць змучаных на свабоду,

Дык сьцеражыце самі сябе і ўвесь статак, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за епіскапаў пасьвіць царкву Божую, якую Ён здабыў уласнай крывёю.

Гэтак няхай лічаць нас людзі за паслугачоў Хрыстовых і за аканомаў тайнаў Божых.

Бо адзін Бог і адзін Пасярэднік паміж Богам і людзьмі — Чалавек Хрыстос Ісус,

Дзеля гэтага, браты сьвятыя, удзельнікі ў нябесным пакліканьні, прыгледзьцеся да Апостала і Першасьвятара вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,

а Хрыстос — як Сын у доме Ягоным, дом Якога — мы, калі толькі адвагу і пахвалу надзеі цьвёрда да канца трымаць будзем.

Бо вы былі як авечкі, што заблукалі, але цяпер вярнуліся да Пастыра і Епіскапа душаў вашых.

пасьвіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але добраахвотна, і не дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы