Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 35:31

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Не бярыце выкупу за душу забойцы, які варты сьмерці; ён сьмерцю памрэ.

Глядзіце раздзел Копія

13 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Давід Натану: «Саграшыў я перад ГОСПАДАМ!» І сказаў Натан Давіду: «ГОСПАД зьняў з цябе грэх, ты не памрэш.

І Гібэонцы сказалі яму: «Ня трэба нам ані срэбра, ані золата ад Саўла або ад дому ягонага, і ня трэба нам, каб быў забіты чалавек з Ізраіля». І сказаў [Давід]: «Што вы скажаце, я зраблю вам».

Вярні мне радасьць збаўленьня Твайго, і духам шляхетным падтрымай мяне,

А калі хто намысьліў супраць бліжняга свайго, каб забіць яго падступна, ад ахвярніка Майго возьмеш яго на сьмерць.

І Я буду судзіць цябе, як судзяць чужаложніц і тых, якія разьліваюць кроў, і аддам цябе на [сьмерць] крывавую, гнеў і ярасьць.

Хто ўдарыць і заб’е душу чалавечую, сьмерцю памрэ.

Калі чалавек ударыў камянём, якім можна забіць, і забіў, ён — забойца; забойца сьмер­цю памрэ.

Кожны, хто забіў душу, на падставе [словаў] з вуснаў сьведкаў будзе забіты як забойца. Але адзін сьведка ня будзе асуджаць душу на сьмерць.

Не бярыце выкупу за ўцёк­шага ў горад прыбежышча, каб яму дазволіць жыць у зямлі сваёй перад сьмерцю першасьвятара.

“Пракляты той, хто таемна забівае бліжняга свайго”. І ўвесь народ скажа: “Амэн”.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы