Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 35:29

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І будзе гэта для вас пастановай у-ва ўсе пакаленьні вашыя і ў-ва ўсіх месцах пражываньня вашага.

Глядзіце раздзел Копія

5 Крыжаваныя спасылкі  

У Намёце Спатканьня навонкі ад заслоны, якая перад Сьведчаньнем, будуць запальваць іх Аарон і сыны ягоныя з вечара да раніцы перад абліччам ГОСПАДА. [Гэта] пастанова вечная для пакаленьняў іхніх ад сыноў Ізраіля.

[Толькі] лявіты будуць выконваць служэньне ў Намёце Спатканьня, і яны самі бу­дуць несьці правіну сваю. Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых. І ня бу­дуць [лявіты] мець спадчыны між сынамі Ізраіля,

І наблізіліся дочкі Цэлафхада, сына Хэфэра, сына Гілеада, сына Махіра, сына Манасы, з сям'і Манасы, сына Язэпа, а імёны іхнія: Махля, Ноа, Хогля, Мілька і Тырца.

Калі няма братоў бацькі ягонага, тады спадчына ягоная пераходзіць найбліжэйшаму сваяку ў сям'і ягонай, і ён возьме спадчыну”. І гэта будзе пастанова для сыноў Ізраіля, прысуд, які загадаў ГОСПАД Майсею».

Бо да сьмерці сьвятара вялікага павінен забойца быць у горадзе прыбежышча свайго. Пасьля сьмерці сьвятара вялікага можа ён вярнуцца ў зямлю спадчыны сваёй.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы