Калі чалавек ударыў камянём, якім можна забіць, і забіў, ён — забойца; забойца сьмерцю памрэ.
І толькі кроў вашу душаў вашых Я буду шукаць; з рукі ўсякага зьвера буду шукаць яе; i з рукі чалавека, з рукі кожнага брата ягонага буду шукаць душу чалавека.
I калі людзі спрачаюцца, і ўдарыць чалавек бліжняга свайго камянём альбо кулаком, і той не памрэ, але зьляжа ў ложак,
І Я буду судзіць цябе, як судзяць чужаложніц і тых, якія разьліваюць кроў, і аддам цябе на [сьмерць] крывавую, гнеў і ярасьць.
Калі чалавек паленам, якім можна забіць, так ударыў чалавека, што той памёр, ён — забойца, забойца сьмерцю памрэ.
Не бярыце выкупу за душу забойцы, які варты сьмерці; ён сьмерцю памрэ.