І вырушылі з Хашмоны, і сталі табарам у Масэроце.
І зьняў Майсей з Аарона адзеньне ягонае, і апрануў у яго Элеазара, сына ягонага. І памёр Аарон там на вяршыні гары, а Майсей і Элеазар зыйшлі з гары.
І вырушылі з Міткі, і сталі табарам у Хашмоне.
І вырушылі з Масэроту, і сталі табарам у Бэнэй-Яакане.
А ты памрэш на гары, на якую ты ўзыйдзеш, і далучышся да народу свайго, як памёр Аарон, брат твой, на гары Гор і далучыўся да народу свайго.