I вярнуўся Ісаак, і адкапаў студні вады, якія былі выкапаныя ў дні Абрагама, бацькі ягонага, і якія засыпалі Філістынцы пасьля сьмерці Абрагама, і назваў іх тымі самымі назвамі, якімі назваў іх бацька ягоны.
Бо змарнелі нівы Хешбону і вінаграднікі Сібмы. Гаспадары народаў панішчылі вінаградныя лозы іхнія, якія сягалі аж да Язэру, даходзілі да пустыні, галіны іхнія расцягнуліся, перайшлі праз мора.