Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 30:8

Біблія (пераклад А.Бокуна)

і калі пачуе муж ейны і, пачуўшы, не запярэчыць, яе абяцаньні і яе забавязаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, застануцца.

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

А жанчыне сказаў: «Памнажаючы, памножу мучэньні твае і цяжарнасьці твае, з болем будзеш нараджаць сыноў; і да мужа твайго памкненьне тваё, а ён будзе панаваць над табою».

[А жанчыны казалі]: «Калі мы кадзім валадарцы неба і калі выліваем для яе ахвяры вадкія, хіба [робім гэта] бяз [згоды] мужоў нашых, ці робім для яе печыва з вобразам ейным і выліваем ахвяры вадкія?»

або калі хто прысягае, гаворачы легкадумна вуснамі на ліха або на дабро, так як бывае, што чалавек легкадумна прысягае, спачатку не ўсьведамляючы сабе гэтага, а пасьля спасьцерагае, што правініўся праз адну з гэтых рэчаў,

і пачуе бацька ейны абяцаньне яе і забавязаньне, якім яна зьвязала душу сваю, і не запярэчыць бацька ейны, усе яе абяцаньні і ўсе яе забавязаньні, якімі яна зьвязала душу сваю, застануцца.

Калі станецца, што вый­дзе яна замуж, і яна зьвязаная абяцаньнем або прысягай вуснаў сваіх, якімі яна зьвязала душу сваю,

А калі пачуе муж ейны і забароніць ёй, тады абяцаньні яе, якія на ёй, і прысягі вуснаў яе, якімі яна зьвязала душу сваю, будуць няважныя; і ГОСПАД даруе ёй.

Жанчыны вашыя ў цэрквах няхай маўчаць; бо не дазволена ім гаварыць, але каб былі паслухмяныя, як і Закон кажа.

Жонка не валодае сваім целам, але муж; падобна і муж не валодае сваім целам, але жонка.

Адказаў ёй Элькана, муж ейны: «Рабі, што добра ў вачах тваіх. Заставайся, пакуль яго не адымеш ад грудзей. Толькі няхай ГОСПАД зьдзейсьніць словы Свае». І засталася маці дома, і карміла сына свайго, пакуль не адняла яго ад гру­дзей сваіх.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы