Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 3:16

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І палічыў іх Майсей паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА, як Ён загадаў яму.

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

I зрабілі так сыны Ізраіля. I даў ім Язэп вазы паводле загаду фараона, і даў ім пасілкі ў дарогу.

«Палічы сыноў Левія паводле дамоў бацькоў іхніх, і паводле сем’яў іхніх, усіх мужчынскага роду ад аднаго месяца і вышэй».

І вось імёны сыноў Левія: Гершон, Кегат і Мэрары.

Поўны лік лявітаў, якіх палічылі Майсей і Аарон паводле слова з вуснаў ГОСПАДА, усіх мужчынаў ад аднаго месяца і вышэй — дваццаць дзьве тысячы.

І аддаў Майсей срэбра выкупу Аарону і сынам ягоным паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА, як загадаў ГОСПАД Майсею.

Паводле [слова] з вуснаў Аарона і сыноў ягоных будзе [праходзіць] усё служэньне сыноў Гершона пры пераносцы цяжараў і пры ўсякім служэньні іхнім. Даручы ім пільнаваць усё, што яны носяць.

Гэта палічаныя сем'і Кегата, усе, якія служаць у Намёце Спатканьня, якіх палічыў Майсей і Аарон паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА, дадзенага праз Майсея.

Гэта палічаныя сем'і сыноў Гершона, усе, якія слу­жаць у Намёце Спатканьня, якіх палічылі Майсей і Аарон паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА.

Гэта палічаныя сем'і сыноў Мэрары, якіх палічылі Майсей і Аарон паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА, дадзенага праз Майсея.

Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА, дадзенага Майсею, прызначаны яны кожны да свайго служэньня і для [нашэньня] цяжару свайго. І былі яны палічаны, як загадаў ГОСПАД Майсею.

І прыйдуць сьвятары, сыны Левія, якіх выбраў ГОСПАД, Бог твой, каб служылі Яму і дабраслаўлялі ў імя ГОСПАДА, і паводле [слова] з вуснаў іхніх будзе [вырашацца] ўсякая спрэчная справа і справа скалечаньня.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы