Імя жонкі Амрама — Ёкэбэд, дачка Левія, якая нарадзілася Левію ў Эгіпце. Яна нарадзіла Амраму Аарона і Майсея, і сястру іхнюю Мірыям.
I ўзяла Мірыям прарочыца, сястра Аарона, бубен у руку сваю, і выйшлі за ёю ўсе жанчыны з бубнамі і танцамі.
I стаяла сястра ягоная воддаль, каб ведаць, што станецца з ім.
I ўзяў Амрам Ёхабэд, цётку сваю, сабе за жонку, і яна нарадзіла яму Аарона і Майсея. А гадоў жыцьця Амрама было сто трыццаць сем гадоў.
Не адкрывай голасьці сястры бацькі твайго, бо яна сваячка бацькі твайго.
І гаварылі Мірыям і Аарон супраць Майсея з прычыны жанчыны Кушанкі, якую ён узяў за жонку,
І прыйшлі ў першы месяц сыны Ізраіля, уся грамада, у пустыню Сін, і затрымаўся народ у Кадэшы. Там памерла Мірыям, і там была пахаваная.