Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 22:41

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І сталася раніцаю, і ўзяў Балак Білеама, і завёў яго на ўзгорышча Баала, і адтуль убачыў ён частку народу [Ізраіля].

Глядзіце раздзел Копія

9 Крыжаваныя спасылкі  

і прызначылі ў сябе сьвятароў для ўзгоркаў і для казлоў, і для быкоў, якіх ён зрабіў.

і пабудавалі вышыні Баалу, каб паліць там сыноў сваіх у агні цэласпаленьняў для Баала, чаго Я не загадваў і не гаварыў, і гэта не прыходзіла ў сэрца Маё.

Я выгублю ў Мааве, кажа ГОСПАД, таго, хто ўзыходзіць на ўзгоркі і кадзіць багам сваім.

Бо агонь выйшаў з Хешбону, полымя з гораду Сыгона, спаліў Ар-Мааў і ўладароў узгорышчаў Арнону.

І Балак склаў у ахвяру валоў і авечак, і паслаў Білеаму і князям, якія з ім.

І сказаў Білеам Балаку: «Пастаў мне тут сем ахвярнікаў і падрыхтуй мне сем бычкоў і сем бараноў».

І сказаў яму Балак: «Ха­дзі са мной на іншае месца, з якога толькі частку [Ізраіля] ўбачыш, а ўсяго ня будзеш бачыць, і адтуль яго пракляні».

Зьнішчэньнем зьнішчыце ўсе месцы, дзе народы, якімі вы авалодаеце, служылі багам сваім на гарах высокіх, на ўзгорках і пад кожным дрэвам зялёным.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы