І сказаў анёл ГОСПАДА Білеаму: «Ідзі з тымі людзьмі, але сьцеражыся, бо слова, якое Я прамоўлю да цябе, прамовіш». І пайшоў Білеам з князямі Балака.
І сказаў Міхей: «Як жывы ГОСПАД! Што скажа мне Бог, тое я буду гаварыць».
Але народ Мой не паслухаў голасу Майго, і Ізраіль ня быў паслухмяны Мне.
Хто ходзіць беззаганна, будзе ўратаваны, а крывадушны на шляхах [сваіх] упадзе на адным [з іх].
І пачуў Балак, што Білеам прыйшоў, і выйшаў яму на спатканьне аж да Ір-Мааву, які на мяжы пры Арноне.
Але Я не захацеў слухаць Білеама, але, дабраслаўляючы, дабраславіў вас, і вызваліў вас з рук ягоных.