Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 21:23

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Але Сыгон не дазволіў Ізраілю прайсьці праз межы свае, і сабраў Сыгон увесь народ свой, і пераняў Ізраіля ў пустыні, і прыйшоў у Ягцу, і напаў на Ізраіля.

Глядзіце раздзел Копія

11 Крыжаваныя спасылкі  

Крычаць Хешбон і Элеале, аж у Ягацы чуцён голас іхні. Таму галосяць ваяры Мааву, і душа ягоная ў ім млее.

Прыходзіць суд на зямлю раўнінную, на Халён, на Ягцу, на Мэфаат,

Ад крыку з Хешбону аж да Элеале, аж да Ягацу даходзіць голас іхні, ад Цаару да Харанаіму і да Эглят-Шэлішыі, бо нават воды Німрыму стануць сухой [зямлёю].

А Я зьнішчыў Амарэйца перад абліччам іхнім, вышыня якога была, як вышыня кед­раў, і яны былі моцныя, як дубы. А Я зьнішчыў плод ягоны ўгары і карані ягоныя ўнізе.

І сказаў ім Эдом: «Ня пройдзеш праз мяне, бо я з мячом выйду насустрач табе».

І забараніў Эдом Ізраілю пераходзіць межы свае, і Ізраіль адыйшоў у бок ад яго.

за Ярданам у даліне насуп­раць Бэт-Пэору, у зямлі Сыгона, валадара Амарэйцаў, які жыў у Хешбоне, якога зьнішчыў Майсей і сыны Ізраіля пасьля выхаду з Эгіпту.

Ягцу, Кедэмот і Мэфаат,

Але Сыгон не згадзіўся прапусьціць Ізраіля праз межы свае. Ён сабраў увесь народ свой, і выступіў супраць Ізраіля ў Ягцы, і ваяваў з ім.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы