Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 18:11

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А ўсе дары ахвярныя, якія патрэсваюць, [складаючы], сыны Ізраіля, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім як пастанову вечную; кожны чысты ў доме тваім будзе есьці іх.

Глядзіце раздзел Копія

10 Крыжаваныя спасылкі  

Грудзіну патрасаную і лапатку падыманую будзеце есьці на месцы чыстым ты і сыны твае, і дочкі твае з табою, бо гэта частка твая і сыноў тваіх з ахвяраў мірных сыноў Ізраіля.

З усіх ахвяраў няхай адна будзе ахвяраваная як асаблівы дар ГОСПАДУ. Яна будзе належаць сьвятару, які вылье кроў ахвяры мірнай.

І сказаў ГОСПАД Ааро­ну: «Ты і сыны твае, і дом бацькі твайго з табой будзеце насіць [віну за] беззаконьні адносна Сялібы. Ты і сыны твае будзеце насіць [віну за] беззаконьні адносна сьвятарства вашага.

У Сьвятым Сьвятых бу­дзеш іх есьці; кожны мужчына можа есьці гэта, бо гэта сьвятыня для цябе.

Усе дары сьвятыя, якія прыносяць сыны Ізраіля ГОСПАДУ, Я даю табе, і сынам тваім, і дочкам тваім з табою як пастанову вечную. Гэта вечны запавет солі перад абліччам ГОСПАДА для цябе і насеньня твайго з табою».

І прамовіў ГОСПАД да Аарона: «Вось, Я даю табе нагляд за дарамі Маімі. Усе дары, якія пасьвячаюць [Мне] сыны Ізраіля, Я даю табе і сынам тваім за служэньне [сьвятарскае] як пастанову вечную.

І гэта будзе належаць сьвятару ад народу, які складае ахвяры. Калі [складаюць у ахвяру] вала або авечку, да­юць сьвятару лапатку, сківіцу і страўнік.




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы