Але калі ён узмацніўся, заганарылася сэрца ягонае аж да загубы, і ён стаў няверным ГОСПАДУ, Богу свайму, і ўвайшоў ён у сьвятыню ГОСПАДА, каб кадзіць на ахвярніку каджэньня.
Таму як салому зьядае язык вогненны, а сена зьнікае ў полымі, так корань іхні станецца гнільлём, і краса іхняя разьляціцца, як пыл, бо яны адкінулі Закон ГОСПАДА Магуцьцяў, і словамі Сьвятога Ізраіля пагардзілі.
і спаляць агнём дамы твае, і ўчыняць над табою суд на вачах шматлікіх жанчынаў. І Я спыню распусту [тваю], і ўжо больш ты ня будзеш даваць платы [за распусту].
Калі трэба рушыць Сялібе [ў дарогу], разьбяруць яе лявіты, а калі трэба затрымацца Сялібе, паставяць яе лявіты. Калі нехта [чужы] наблізіцца да яе, будзе забіты.
І сталася, што народ наракаў, і кепска [гэта было] ў вушах ГОСПАДА. І пачуў гэта ГОСПАД, і разгневаўся, і ўзгарэўся на іх агонь ГОСПАДА, і зьнішчыў крайнюю частку табара.
І прамовіў да Караха і да ўсёй грамады, кажучы: «Заўтра пакажа ГОСПАД, хто да Яго [належыць], і хто сьвяты, і каго наблізіць да Сябе; і каго Ён выбраў, таго Ён наблізіць да Сябе.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Кій Аарона палажы назад перад [Каўчэгам] Сьведчаньня, каб захаваўся як знак супраць сыноў бунту і каб спыніліся нараканьні супраць Мяне, і яны не памруць».
І сталася назаўтра, і ўвайшоў Майсей у Намёт Спатканьня, і вось, заквітнеў кій Аарона з дому Левія, і выпусьціў пупышкі, закрасаваў і вырасьлі сьпелыя мігдалы.
вы адкажаце: “Гэта памятка таго, што воды Ярдану разьдзяліліся перад Каўчэгам Запавету ГОСПАДА, калі ён перапраўляўся праз яго. Дзеля гэтага паложаны камяні гэтыя як памятка сынам Ізраіля на вякі”».