Biblia Todo Logo
Крыжаваныя спасылкі

- Аб'явы -



ЛІКІ 16:38

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А з кадзільніцаў тых, якія саграшылі супраць душаў сваіх, няхай зробяць тонкія бляхі на пакрыцьцё ахвярніка, бо іх прынесьлі перад аблічча ГОСПАДА, і яны асьвячоныя, і будуць яны знакам для сыноў Ізраіля».

Глядзіце раздзел Копія

14 Крыжаваныя спасылкі  

І прысягнуў валадар Салямон на ГОСПАДА, кажучы: «Няхай гэта зробіць мне Бог, і гэта дадасьць, калі ня супраць душы сваёй сказаў Адонія слова гэтае.

А яны цікуюць на ўласную кроў, робяць засаду супраць душы сваёй.

Ярасьць валадара — як рыканьне ільва, хто выклікае яе, грашыць супраць душы сваёй.

а хто грашыць супраць мяне, шкодзіць душы сваёй; усе, якія ненавідзяць мяне, любяць сьмерць».

І цяпер гэта кажа ГОС­ПАД, Бог Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Навошта вы чыніце зло вялікае душам вашым, каб былі вынішчаныя ў вас пасярод Юды мужчыны, жанчыны, дзеці і немаўляты, каб не засталося з вас рэшты?

І Я зьвярну аблічча Маё суп­раць чалавека таго, і зраблю яго знакам і прыказкай, і вынішчу яго з народу Майго, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.

Ты ўчыніў ганьбу для дому свайго, бо выразаў шмат народаў, і саграшыў супраць душы сваёй,

«Скажы Элеазару, сыну Аарона сьвятара, каб сабраў з пажарышча кадзільніцы, а агонь з іх няхай выкіне далёка, бо яны асьвячоныя.

І ўзяў Элеазар сьвятар ка­дзільніцы мядзяныя, якія прынесьлі тыя, што былі спалены, і перарабілі іх [на бляху] на пакрыцьцё ахвярніка,

як напамін для сыноў Ізраіля, каб ніхто чужы, які не [належыць] да насеньня Ааро­на, не прыносіў кадзіла перад аб­лічча ГОСПАДА і ня стала­ся з ім тое, што з Карахам і супольнікамі ягонымі, як прамо­віў да яго ГОСПАД праз Майсея.

І сказаў ГОСПАД Майсею: «Кій Аарона палажы назад перад [Каўчэгам] Сьведчаньня, каб захаваўся як знак суп­раць сыноў бунту і каб спыніліся нараканьні супраць Мяне, і яны не памруць».

і зямля разьзявіла вусны свае, і праглынула іх і Караха, і паўмірала грамада, калі агонь спаліў дзьвесьце пяцьдзясят чалавек, і сталіся яны знакам.

А ўсё гэтае здарылася з імі ў прыклад і напісана дзеля напамінаньня нам, на якіх канец вякоў прыйшоў.

і калі гарады Садом і Гамору, зрабіўшы попелам, асудзіў на зруйнаваньне, даючы прыклад для будучых бязбожнікаў,




Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы