ЛІКІ 15:16Біблія (пераклад А.Бокуна)Адзін закон і адзін суд будзе як для вас, так і для прыхадняў, якія жывуць у вас”». Глядзіце раздзел |
І ўвесь Ізраіль, і старшыні ягоныя, і начальнікі народу, і судзьдзі, сталі з аднаго і другога боку Каўчэга, насупраць сьвятароў і лявітаў, якія носяць Каўчэг Запавету ГОСПАДА, як прыхадні, так і тутэйшыя. Палова іх стала каля гары Гарызім, а другая палова — каля гары Эваль, як загадаў раней Майсей, слуга ГОСПАДА, каб дабраславіць народ Ізраіля.